BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай

Цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай адбылася ў Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе. Яе пераможцам стаў Сяргей Прылуцкі за зборнік «Нічога нястрашнага», іншымі фіналістамі – Надзея Амельчанка («Момант цішыні») і Андрэй Хадановіч («Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры»).

Пра актуальнасць прэміі і эмоцыі ад вынікаў распавядаюць старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і Андрэй Хадановіч:

-Наталля Арсеннева, як паэтка, эмігрантка, здолела захаваць і паэзію ў сабе, і літаратуру ў сабе, і займалася беларускай справай, будучы ў эміграцыі і працуючы, дарэчы, на некваліфікаванай працы. Гэта той досвед, з якім таксама сутыкаюцца многія беларусы.

-Фіналіст прэміі адчувае радасць за справядлівае рашэнне журы. Пераможца быў маім фаварытам, аўтарам адной з двух самых улюбёных за апошні год кніжак.

Пераможцаў Прэміі вызначала журы, сярод публічных яго сябраў – літаратуразнаўца і доктарка філалагічных навук Ульяна Верына, пісьменнік і крытык Сяргей Дубавец, рэдактарка часопіса «Taŭbin» і лаўрэатка прэміі Арсенневай за 2023 год Ганна Шакель.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя