У Варшаве адбылася імпрэза «Танцы ў хатцы». Яе зладзіла Школа беларускай традыцыйнай культуры. Для наведнікаў – аматараў народных забаў, людзей розных узростаў – гучала жывая акустычныя музыка.

Пра задавальненне ад такіх вечарын распавялі яе суарганізатары, прадстаўнікі Школы, музыкі Сяржук і Лізавета.
– Самае здавальненне – калі прыходзіць шмат людзей. Калі мала – пяць-дзесяць чалавек, такое ўражанне, што дарэмна гэта робіш. Нават калі не данацяць асабліва, але калі прыходзіць ад 30-ці і больш, думаеш, ой, ну не дарэмна я гэта рабіла. Так заўжды. Натхняе, хочацца рабіць яшчэ больш.
Сяржук: Даспадобы пайграць для людзей.
РР: А як выбіраецца рэпэртуар?
– Як захоча народ. На што ёсць попыт – тое і граем. Свае перавагі таксама нейкія маюць месцы.
Імпрэза адбылася ў невялікай, але ўтульнай прасторы Chata Numinosum. Такія вечараны там – ужо традыцыя.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






