BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова

 У Варшаве падчас кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя кніг вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. Адна з якіх кніга вершаў «Свецяцца вокны ды нікога за імі» і  кніга гістарычнай прозы «Patria Aeterna”.

Цікавасць да гэтых твораў выклікала лацінка, на якой яны напісаныя, кажа прысутны на прэзентацыі Арцём:

– Арлоў – цікавая постаць, значная фігура ў беларускай літаратуры. Плюс вельмі цікавая тэма беларускай лацінкі. Цікава, як гэтая тэма будзе раскрывацца. Вельмі важна тое, што працягваецца друкаванне кніг беларускай лацінкай пасля дзесяцігоддзяў заняпаду. Гэта папулярызуецца. Маладыя людзі ўсё больш і больш ёю карыстаюцца. Я сам вельмі рады з нагоды таго, што ў нас развіваецца правапіс лацінкай.

На прэзентацыі Уладзімір Арлоў прачытаў некалькі вершаў з кнігі «Свецяцца вокны ды нікога за імі». Асабліва карыснай была невялікая лекцыя пра патрэбу ў вяртанні беларусаў да алфавіту, заснаваным на лацінскім пісьме.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя