Гэта ўжо трэцяя кніга, напісаная Аляксеем на палескай мове. Зборнік выглядае арыгінальна, вершы на палескай мове з транслітэрацыяй на ўкраінскі алфавіт, перакладзеныя на польскую. Прэзентацыя атрымалася яркай і захапляльнай.

Вершы чыталіся на палескай і польскай мовах, было музычнае суправаджэнне, гаворыць Аляксей Дзікавіцкі:
– Вы ведаеце, піша чалавек на той мове, на якой пішацца. Я даволі добра валодаю іншымі мовамі, гэта мова, якая можна сказаць з малаком маці прыйшла да мяне. Яна проста ў маім сэрцы, і ёй мне лёгка граць. Яна адлюстроўвае пачуцці, дае мне магчымасць пераказаць тое, што я хачу пераказаць, тым хто будзе чытаць. Для мяне гэта проста натуральны выбар.
Кніга «Полэшук 2.0» выдадзена невялікім накладам у 300 экзэмпляраў за асабісты кошт. Пад час прэзентацыі было шмат жадаючых набыць кнігі з аўтографам аўтара.











Беларускае Радыё Рацыя