У Варшаве пад час кніжнага кірмашу прайшла прэзентацыя дзіцячай кнігі журналіста Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы».
Алег Груздзіловіч – былы палітвязень – пісаў вершы з-за кратаў для сваіх ўнукаў. І гэтыя кароценькія вершы з малюнкамі аўтара вельмі ўнукам падабаліся, кажа Алег Груздзіловіч:
— Кніжка была напісана ў турме, і яе асаблівасць, што ўсе вершы, іх там 26, 25 з іх былі натуральна напісаныя ў турме. І яны цудам, у прынцыпе, выратываліся, маглі і не дайсці, таму што я, як бы, вершамі дасылаў сваім дзецям. Але потым сувязь перарвалася, і я ўжо іх проста назапашваў, думаючы, што вывезу іх па вызваленні. Але, як потым аказалася, калі мяне выпускалі з магілёўскай калоніі, усё, што ў мяне было — усе мае рукапісы, усе мае лісты, нават малюнкі — усё было знішчана.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Алега Груздзіловіча, добрыя людзі дапамаглі яму пераправіць вершы на волю.
Нагадаем, што рэжым пакараў журналіста Алега Груздзіловіча 1.5 гадамі калоніі. Пакаранне адбываў ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам.
Беларускае Радыё Рацыя