У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве прайшла прэзентацыя «Турэмнага зборніка». Гэты зборнік складзены з турэмных твораў 52 палітвязняў. Большасць аўтараў за кратамі, яны асуджаныя да вялікіх тэрмінаў.
Некаторыя з іх ужо на волі, але з´ехалі ў розныя краіны пасля вызвалення, кажа рэдактарка кнігі, праваабаронца Алена Лапцёнак:
-Мне падаецца, што мастацкія творы – гэта найлепшае, што можа сведчыць пра той патэнцыял, які ёсць у нашага народу, які нават у такіх невыносных умовах стварае даволі пазітыўныя вершы, казкі. Нічога страшнага ў творах няма. Гэта не сведчанні пакутаў, а гэта сведчанні перамогі святла над цемрай.
Сустрэча доўжылася 2 гадзіны. Людзі атрымалі ў падарунак «Турэмны зборнік». І яшчэ больш за гадзіну дыскутавалі пра пачутае, прысутныя палітвязні ўспаміналі асабістае.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя