BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася рэпэтыцыя гурту OliA Shnip band перад вялікім выступам

У Варшаве завяршаецца музычная рэзідэнцыя. Яе вынікам стане вялікі канцэрт свежасфармаванага калектыву OliA Shnip band, які цяпер грае ў розных жанрах ад хіп-хопа і джазу да оперы і гранжу. Імпрэза пройдзе пры ўдзеле Варшаўскага Вольнага Аркестру.

Пакуль жа адбылася «рэпетыцыя» падзеі – без аркестру, але са спецыяльнымі гасцямі – гуртом Luty Sakavik. Пра канцэртны сэтліст і не толькі нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая паразмаўляла з заснавальніцай і вакалісткай калектыву Воляй Шніп.

— Шмат музыкі, якую яшчэ не чулі. І гэта музыка ўся майго кампазітарства, і вядома, гэта музыка розная. Кожная песня мае сваю гісторыю, жанр і стыль.

РР: Ці можна лічыць гэта рэпэтыцыяй перад імпрэзай 18-га студзеня?

— Так, я думаю, што можна, бо хоць склад і будзе іншы, бо мы граем толькі ўшасцярых, а 18 студзеня нас будзе 20 чалавек на сцэне.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Аўтары праекту OliA Shnip band – спявачка Воля Шніп і яе муж, былы палітвязень, саўндпрадзюсер Антон Шніп.

Вялікі канцэрт гурта адбудзецца 18 студзеня па адрасе Pulawska 114, Warszawa.

Беларускае Радыё Рацыя