BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася сустрэча з Святланай Алексіевіч

У Варшаве адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай і журналісткай, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) Святланай Алексіевіч. Падзея ішла на беларускай, рускай і польскай мовах. Падчас яе творца распавяла пра сваё жыццё ў Берліне, стаўленне да слова і сучаснай рэчаіснасці.

Распавяла мадэратарка падзеі, літаратуразнаўца, перакладчыца з шведскай мовы на польскую Юстына Чахоўска:

– Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча. Мы доўга на яе чакалі. Лічу, што пані Святлана знаходзіцца ў выдатнай форме. Яна ўжо многа гадоў жыве ў Берліне, таму сустрэчы з землякамі ў яе адбываюцца па-за Беларуссю. Адчувалася моцная энергія, на сустрэчы было шмат людзей. Гэта яе моцна ўсцешыла. Была здзіўлена, што пабачыла так шмат удзельнікаў сустрэчы.

Уваход на падзею быў вольным. Заля падчас імпрэзы была перапоўненая: арганізатарам давялося дастаўляць дадатковыя крэслы. А пасля імпрэзы да пісьменніцы вышахтавалася вялікая чарга, каб падпісаць кнігі.

Арганізатарам вечару выступіў Беларускі ПЭН.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя