Пасля сусветнай прэм’еры на прэстыжным кінафестывалі Tribeca ў Нью-Ёрку, узнагароды на Польскім фестывалі ігравога кіно ў Гдыні і ўдзелу ў шматлікіх кінафестывалях – у варшаўскім кінатэатры Atlantik адбылася пракатная прэм’ера фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам».

Гэты фільм заснаваны на гісторыі сям’і беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, якая разгортваецца падчас палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 2020 – 2022 гадах.
Кацярына Андрэева і яе муж Ігар Ільяш цяпер знаходзяцца ў зняволенні. Кацярына адбывае тэрмін 8 гадоў зняволення ў калоніі, Ігар знаходзіцца пад следствам. У польскім пракаце фільм «Пад шэрым небам» з‘явіцца з 28 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






