BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася вечарына паэзіі з Уладзімірам Някляевым

21 лістапада ў Варшаве ў краме беларускіх вырабаў «Вырай» прайшоў паэтычны вечар з Уладзімірам Някляевым.

Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў

Паэт прэзентаваў свае дзве новыя кнігі вершаў «Адзінота» і «Кніга лёсаў». Удзельнікі вечара паслухалі паэтычнае чытанне Някляевым сваіх вершаў, паслухалі важныя вехі яго біяграфіі. Гаворыць Уладзімір Някляеў:

– Выйшлі толькі што «Кніга лёсаў» і «Адзінота». Я прыехаў ненадоўга. 2022 год павінен быць годам Беларусі ў Польшчы. І мяне запрасілі паўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах. Але пачалася вайна. Я год прабыў у Кракаве. І зараз ужо тры гады ва Уроцлаве. За гэты час выдаў у Польшчы пяць кніг.

Людзі цёплымі апладысментамі суправаджалі чытанне вершаў паэтам і наогул былі ім зачараваныя. Кажа паэтка і драматург Дзіяна Балыка:

– Цудоўная вечарына. Вельмі прыемна, што такія волаты, як Уладзімір Някляеў разам з намі, а мы разам з ім.

Уладзіслаў

Уладзіслаў: Я асабіста сам і сваіх дзяцей вучу на прыкладзе спадара Някляева як трэба трымацца і таксама трымацца за Беларусь, за свае карані.

У канцы вечара людзі маглі набыць новыя кнігі Някляева з аўтографам аўтара.

Цалкам матэрыял:

Дзіяна Балыка
Дзіяна Балыка
Алег Кулеша
Алег Кулеша
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў

Беларускае Радыё Рацыя