У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася выстава мастачкі Святланы Баевай. Вернісаж быў прымеркаваны да прэзентацыі кліпу «Para Bellum» Піта Паўлава і гурта N.R.M., ілюстрацыю для якога і стварала дзяячка. Яна распавяла пра свае працы ў экспазіцыі:

– Гэта плакаты – скрыны з кліпу.
РР: Як ты абірала менавіта, якія кадры рабіць?
– Проста тыя, якія мне падабаліся. Я спачатку запланавала галоўныя сцэны, каторыя адлюстроўвалі словы на песню «Para Bellum». І потым адносна іх выбрала 6 галоўных для мяне. Яны быццам такія крокі, якія адлюстроўваюць сэнс таго, што я хацела зрабіць.
Таксама спецыяльна для імпрэзы-прэзентацыі Святлана падрыхтавала і тэматычныя паштоўкі.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя






