BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся беларускі музычны фэст Czarna Owca Fest

У Варшаве адбылася беларуская музычная падзея Czarna Owca Fest. На ёй выступілі менскія гурты Višniovy Tort, Marasm Arcadia, Аpplepicker і Syndrom Samazvanca,.

“У перспектыве мы плануем запрашаць на нашыя івэнты і польскіх артыстаў”, – распавёў арганізатар вечарыны Ягор Бабоў.

У нас ёсць планы ладзіць канцэрты на пастаяннай аснове. Ёсць планы намешваць гэта ўсё з мясцовай лакальнай сцэнай, не забываць нашыя крані, але пры гэтым інтэгравацца ў польскую сцэну. У нас ёсць у планах канцэрт на 10 траўня. Там будуць граць гурты «Сербскі нож», «Ковельскія псы», «Сож». І яшчэ адзін гурт, які мы пакуль яшчэ не ведаем. Магчыма гэта будзе польскі гурт, або беларускі. І мы ўвесь час у пошуку.

“Таму калі ў вас ёсць жаданне выступіць, напішыце нам”, – прапанаваў Ягор.
Наступны фэст плануецца 10-га траўня ў клубе Scena Chmielna.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя