У Варшаве працягваюцца музычныя джэмы – імпрэзы, падчас якіх артысты імправізуюць.

«Такі фармат добра працуе, каб удасканаліць сваё майстэрства», – перакананы суарганізатар і ўдзельнік падзей, прадстаўнік пляцоўкі Scena Chmielna, гітарыст Аляксей.
— Калі пра Менск кажуць, што гэта сталіца кавэр-бэндаў, то Варшава — сталіца джэмаў. Джэмы ладзяць не толькі ў нашым клубе. Джэм — гэта фармат, дзе музыкі ўдасканальваюць сваё майстэрства. Сыграў добрую фразу — трэба паўтарыць дакладна. Гэта ўсё ідзе ў нейкую скарбонку.
Акрамя таго, у сакавіку на пляцоўцы ўпершыню была праведзеная імпрэза «Вольны мікрафон». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паказвалі загадзя падрыхтаваны матэрыял. Аляксей падкрэсліў, што такія падзеі на Scena Chmielna ладзяцца з вольным уваходам.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






