

На нядаўнім хакатоне ў Варшаве былі адзначаны праекты, накіраваныя на вырашэнне важных сацыяльных праблем у тым ліку сексуальнай бязграматнасці. Сярод пераможцаў – ініцыятывы, якія аб’ядноўваюць тэхналогіі і сацыяльную адказнасць і якія будуць працаваць як у Беларусі, так і па-за яе межамі, гаворыць удзельнік хакатона Сяргей Сабалеўскі:
— Першы праект, які перамог, — гэта праект «МОЛА», супольнасць дзяцей і бацькоў з асаблівымі патрэбамі, у тым ліку людзей з інваліднасцю. Другі праект «Гэта не норма» — інфармацыйная кампанія супраць неэтычных практык у гінекалогіі з рознымі групамі. І трэці праект «Упс! Сэкс-фэст» — афлайн-пляцоўка для нармалізацыі сексуальнага досведу.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Па словах Сяргея Сабалеўскага, кожная ініцыятыва атрымае грант у 20 000 еўра. Але разыход сродкаў павінен быць празрысты, каб мэта праектаў была дасягнута не толькі на паперы.
Беларускае Радыё Рацыя