BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт на карысць хворых ракам

У Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт, сродкі ад якога будуць скіраваныя людзям у барацьбе з ракам. Падзею пачаў Аляксандр Памідораў, затым выступілі гурты Sož, Atesta і Relikt. Завяршальную ж кропку паставіў Дзяніс Шматко і Алесь Дзянісаў. Яны распавялі:

– Для мяне заўсёды гонар падтрымаць падобныя мерапрыемствы, калі гэта нейкая дабрачыннасць. Быў сёння на маршы, вёў гэты марш, было класна. Потым выпадкова, шчыра кажуча, даведаўся пра тое, што будзе дабрачынны канцэрт. Так зоркі склаліся, што я з маршу, з дудой, Алесь Дзянісаў з гітарай і мы ўсе разам на гэтым канцэрце.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падзея адбылася ў клубе Przychodnia Skłot.

Беларускае Радыё Рацыя