У Варшаве ў нядзелю, 22 лютагага, адбыўся дзіцячы кніжны фестываль “Наш кірмаш”.

Цягам 3 гадзін усе ахвочыя маглі паўдзельнічаць у інтэрактывах, натхніцца беларускай музыкай, даведацца больш пра культуру на дыскусіях і набыць новыя літаратурныя творы на маркеце.

Пра ідэю падзеі распавядае суарганізатарка івэнту Яна Вольская:
– Мы шукалі ініцыятывы, або аўтараў, якія працуюць менавіта з дзіцячай літаратурай. І знайшлі такія выдавецтвы, напрыклад, выдавецтва «Славянка», у якім і нашая кніга з Лявонам была выдадзеная «Ашуканкі». Яны ўжо выдалі некалькі кніжак-малышак знакамітага аўтара Маляваныча. У іх ёсць кніга «Каток-пестунок». І выдавецтва «Гутэнберг», якое ў апошні час выпускае шмат дзіцячай літаратуры. І выдавецтва «Янушкевіч». Плюс мы глядзелі на мастакоў і аўтараў, якія працуюць з дзецьмі, якія маюць такі досвед, і запрашалі практычна ўсіх ахвотных.
Гасцямі падзеі таксама сталі акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), музыкі Лявон Вольскі, сям’я Бартосік-Карпіловіч і іншыя. Імпрэза адбылася ў Беларускім Моладзевым Хабе.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






