BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся фестываль «Грай»

У Варшаве прайшоў вялікі беларускі рок-фестываль «Грай». Фэст праходзіць ужо трэці год запар і гэтым разам сабраў дзясятак гуртоў.

Гавораць арганізатары і госці фестывалю:

-Даць магчымасць людзям паслухаць свае любімыя беларускія гурты, таксама пазнаёміцца з маладымі музыкамі, пазнаёміцца з майстрамі нашымі беларускімі. Бо на арт-маркеце можна розныя цікавыя рэчы набыць ад іх. І апошняя мэта – гэта сабраць нейкія грошы для тых, каму яны патрэбныя.

-Гэта мне нагадвае невялічкія, дзесьці гаражныя канцэрты, якія праходзілі па розных гарадах – ад Берасця да Магілёва. І там была самая цікавая атмасфера. Адсутнасць цэнзуры пэўнай. І гэта дазваляла знаёміцца з новымі жанрамі, новымі падыходамі, новымі тэкстамі.

-“Басовішча” на Падляшшы не хапае, ёсць “Тутака”. І гэта трошкі мне нагадвае часы “Басовішча”. І гэта прыемна.

-Гуртоў, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі, якія можна запрасіць, абмежаваная колькасць. Таму мне падаецца, што ён проста зберагае сваю ўтульную атмасферу, камернасць пэўную. Людзі прыходзяць на любімыя гурты, кайфуюць.

На сцэне Адэса-клубу ў Варшаве, акрамя маладых гуртоў, якія прайшлі папярэдні адбор, зайгралі такія гурты як Nochy, Relikt, Dzieciuki, РСП і Volski.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя