BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінісаж у Варшаве выставы “Дошка гонару” Яраслава Кірвеля

У Варшаве адбыўся фінісаж выставы “Дошка гонару” Яраслава Кірвеля, на якой можна было ўбачыць партрэты знакамітых беларусаў.

Сваімі выступамі падзею падтрымалі музыкі Yahorsho, Алесь Дзянісаў і П. Ліпень. Акрамя таго, на імпрэзе паказалі міні-фільм пра вернісаж.

Эмоцыямі ад закрыцця дзеліцца Яраслаў Кірвель:

– Гэты доўгабуд нарэшце скончыць сваю будову.

РР: Што было для цябе самым складаным падчас правядзення гэтай выставы?

– Самым складаным было давесці гэтую выставу да канца, бо ў пэўны момант усё вісела ў невядомай паўзе. Цяжкавата было калі штосьці не акрэслена, і невядома, калі мы робім гэтую выставу. А потым стала вядома, і працэс заварушыўся, вельмі хутка мы ўсё зрабілі ў найлепшым выглядзе, нават лепш, чым магло гэта быць, калі б я гэта зрабіў раней.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Нагадаем, у варшаўскай галерэі “Septem of swords” у бары “Карма” (Aleja 3 Maja 5) яшчэ працягваецца іншая выстава Яраслава “Kviecień”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя