BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся калядны канцэрт Сяргея Чарняка

У зале Яна Паўла Другога ў касцёле Святога Аляксандра адбыўся калядны канцэрт лідскага барда Сяргея Чарняка. Сяргей выконваў песні на вершы беларускіх паэтаў: Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна і Станіслава Судніка з Ліды. Некалькі калядных песень Сяргей праспяваў на вершы Францішка Багушэвіча.

Сяргей Чарняк

Спявае Сяргей Чарняк:

Слухачы былі ў захапленні ад выканання бардам сваіх песень і ад яго каментароў да іх. Гавораць удзельнікі канцэрта:

-Канцэрт вельмі цёплы, добры. І сапраўды, так прыемна  слухаць беларускую мову!

-Беларусы беларусеюць вось такімі сустрэчамі.

Канцэрт доўжыўся паўтары гадзіны. Але слухачы не разыходзіліся. Хто фатаграфаваўся з Сяргеем, хто задаваў пытанні, хто дзякаваў. У зале была творчая і святочная атмасфера адначасова.

Беларускае Радыё Рацыя