Гасцей імпрэзы чакалі выступы трох гуртоў, два з якіх былі гасцямі шоў. Пачуць калектывы жыўцом і падтрымаць праект сабралася поўная заля клубу “2 Kola”.

Эмоцыямі дзеляцца артысты-выступоўцы:
– Гэта ў рамках “K6 Live”.
– У нас новы чалавек у гурце.
– Мы з Антонам выступілі кватрэтам, як «Бітлз».
– Калі з’явіўся “K6 Live”, калі першы выпуск быў “K6 Live”, я адразу падпісаўся. Потым быў эфір на «Еўрарадыё». То бок, сачыў ад самага пачатку. І потым вельмі прыемна быў здзіўлены, што нас запрасілі на гэты канцэрт.
– Прыгадваецца сама праца, усё, што адбывалася па-за кадрам. Згадваецца сонечны дзень, як гэта ўсё здымалася, і што мне асабіста згадваецца – кава, ежа.
На першай вечарыне ад “K6 Live” выступілі гурты Serbski Nozh, LÖS і Lubber Louie.
Як мяркуецца, такія канцэрты будуць ладзіцца на сталай аснове. А ўлетку арганізатары плануюць правесці фестываль.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






