У Варшаве адбыўся вялікі супольны канцэрт маладых беларускіх музыкаў “Bliskaŭki”.

На ім выступілі nadzeyea, Настасся Voice, Žuravl, Varjatka, а таксама суарганізатар падзеі Дзяніс MANDZIK. “Падзея атрымалася вельмі атмасфернай і адметнай для артыстак”, – распавялі nadzeyea і Дзяніс MANDZIK.
– Па-сутнасці ўсе дзяяўчаты ў першы раз выступаюць так ці інакш у новым для сябе амплуа, таму што Žuravl ніколі не выступала без гурта. А зраз будзе сама, а таксама Наста выступала без гурта і таксама будзе. Для ўсіх гэта нейкі новы экспірыенс.
– Мне вельмі падабаецца, што мы з дзяўчатамі ўсе падтрымалі гэтую ідэю стаць бліскаўкамі, таму што ў гэтыя змрочныя, цёмныя дні ў Варшаве дастаткова святла няма, таму заўсёды хочацца дадаць нейкіх фарбаў і бляску ў штодзённасць. Было прыемна пабачыць, што ўсе дзяўчаты дастаткова адказна ставяцца да сваіх выступаў. Усе вельмі прыгожыя і вельмі прыемныя.
Імпрэза адбылася ў клубе Сhmury. Сярод публікі таксама былі калегі па сцэне і блогеры.
Цяпер артыстаў чакаюць выступы ў Познані (6.12) і Кракаве (11.12).
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






