BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся канцэрт гурта “:B:N:”

У Варшаве адбыўся вялікі электрычны канцэрт бярозаўскага гурта “:B:N:”. Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna.

Цягам выступу музыкі зайгралі як вядомыя кампазіцыі, так і новыя. Сярод апошніх – песня “Не падман”, кліп на якую выйшаў днямі. Таксама прыемным бонусам імпрэзы сталі і беларускія цукеркі – падарункі дзяўчатам да 8 сакавіка: іх вакаліст бэнду ўручыў прыхільніцам падчас канцэрту. Пра ідэю і рэалізацыю распавядаюць удзельнікі “:B:N:” Вікторыя і Алесь Лютыч:

– З цукеркамі ідэя прыйшла арганізатарам. Прапанавалі напісаць, што будзем віншаваць жанчын цукеркамі. Напісалі ў прэс рэлізе, а пасля думаем, а як гэта ажыццяўляць? Можна купіць і польскія, але хацелася каб гэта было штосьці з Радзімы.

– Потым мы прыгадалі, што ёсць сябра, які часта ездзіць. Папрасілі прывезці.

Завяршыўся канцэрт выступам гурта “:B:N:” на біс.

Беларускае Радыё Рацыя