BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся канцэрт Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка

У Варшаве адбыўся канцэрт беларускіх музыкаў Юстыны Карпіловіч і яе бацькі Змітра Бартосіка. Цягам імпрэзы прагучалі як вядомыя, так і свежыя кампазіцыі, аўтарскія і не толькі. Пачалі і завяршылі імпрэзу музыкі фолькавымі спевамі. Чаму – тлумачыць Юстына Карпіловіч:

– Мы ўвогуле вельмі часта так робім, што пачынаем з нейкіх народных песень і ўвогуле сумяшчаем народнае з аўтарскім таму, што яно так гучыць больш разнастайна, людзям больш цікава слухаць. Я лічу, што народнае заўсёды трэба прасоўваць, каб у людзей не было нейкай асацыяцыі, што гэта могуць спяваць толькі нейкія там бабулькі. Было шмат новых песень, якія я яшчэ нідзе не спявала, якіх няма нідзе ў сацсетках.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

У канцэрце, акрамя Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка, прынялі ўдзел вакаліст Геральд Бартосік і баяністка Таццяна Карпіловіч, брат і маці артысткі.

Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna пры поўнай залі.

Цалкам паглядзець выступ творцаў можна ў інстаграм-акаўнце Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі”.

Беларускае Радыё Рацыя