У Варшаве адбыўся канцэрт “Назад у 2020”, прысвечаны 5-годдзю выбараў у Беларусі. На ім выступілі паэты і музыкі, сярод якіх – Зміцер Строцаў, “Biaz Nazvy”, Papa Bo, Елена ЖолудОк, Юры Стыльскі (“Дай Дарогу”).

Вядучымі падзеі былі чын-чын-чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч. Падчас імпрэзы ў іх адбылася сустрэча дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пра яе артысты распавялі:
– У нас была з ёй сустрэча на вышэйшым узроўні. Канешне, яна прызнала, што мы робім патрэбную справу. І нават хацела “пакаіцца”.
– Мы запрашалі яе да «круглага стала». Адмовілася. А затым не трэба кусаць локці.
Акрамя таго, далучыліся да падзеі чын-чын-чыноўнікі і ў якасці музыкаў.
Імпрэза прайшла ў Беларускім доме.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






