У Варшаве на пляцоўцы Syrena skłot адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы. На ім выступілі музыкі Аляксей Ажогін, Аляксандр Памідораў і гурт Atesta. Таксама падчас івэнту працаваў міні-кірмаш.

Пра канцэпцыю вечарыны распавялі вакалістка калектыву Уля Паўловіч і суарганізатар падзеі Аляксей Ажогін:
-Была такая канцэпцыя, што Дзень роднай мовы – ён міжнародны. Увогуле, у Свеце існуе 7 тысяч моў, на якіх зараз размаўляюць. У Беларусі па выніках перапісу насельніцтва, 6 мільёнаў сказала, што родная мова – беларуская.
-Наша мэта паказаць, што Дзень роднай мовы – гэта не толькі беларускае свята – гэта агульнае свята. І родная мова бывае не толькі беларускай.
Сярод гасцей падзеі былі і культурныя дзеячы: арганізатары канцэртаў і іншыя музыкі.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






