У Варшаве адбыўся канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Куллінковіча – лідара беларускага рок-гурта Neuro Dubel.

Песні калектыву выканалі Алесь Лютыч ( : B : N:), Дзяніс Тарасенка (РСП), Алесь–Францішак Мышкевіч (The Superbullz), Аляксандр Памідораў, а таксама Уладзімір і Зоя Сахончыкі (Зьмяя). Імпрэза стала ўжо традыцыйнай: яна ладзіцца штогод бліжэй да 18-га траўня – Дня нараджэння артыста.
Успамінамі з папярэдніх падзей падзяліліся Алесь-Францішак Мышкевіч, Алесь Лютыч і Дзяніс Тарасенка.
-Мы прыгадваем, як на першым канцэрце памяці ў прайм-холе людзі зламалі кафлю на падлозе. Настолькі гэта быў эмацыйны момант, эмацыйны канцэрт, што каффля не вытрымала.
Канцэрт, прысвечаны Аляксандру Куллінковічу, адбыўся ў клубе Beer Station Praga пры поўнай залі.







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






