BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся канцэрт у падтрымку дзяцей загінулых беларускіх ваяроў

У Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку дзяцей загінулых ваяроў Палка Каліноўскага. Падзея адбылася пры ўдзеле камандзіра стуктуры Паўла “Дзядзькі” Шурмея. Суарганізатарам мерапрыемства выступіў беларускі музыка Піт Паўлаў. Ён распавёў, што імпрэза рыхтавалася хутка:

— Спантанна, таму што людзі з фронту прыехалі сюды ў межах свайго турнэ па Еўропе. У першую чаргу гэта сам камандзір палка Павел „Дзядзька“ Шурмей — гэта галоўная асоба. Але з ім прыехалі яшчэ прадстаўнікі. Мае знаёмыя, старыя, яшчэ з майго мінулагодняга візіту. Раней мы папярэдне дамовіліся пра гэтую сустрэчу, і таму я так бліскавічна арганізаваў канцэрт.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падчас падзеі Піт Паўлаў прэзентаваў 3 дроны Палку, а таксама заклікаў усіх далучыцца да акцыі для дзяцей.

Мэта збору – 7000 еўра. Ахвяраваць сродкі можна на рахункі фонда па наступных рэквізітах:

Атрымальнік: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ

(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)

Нумары рахункаў:

PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472

USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290

EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303

Імпрэза адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя