BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся паказ фільму Рычарда Кэртыса „Нарэшце“ па-беларуску

У Беларускай прасторы «Робім разам» адбыўся кінапрагляд фільма Рычарда Кэртыса «Нарэшце». Галоўны герой Цім Лэйк, які вучыцца на юрыста, ва ўзросце 21 года выяўляе, што можа падарожнічаць у часе і, вяртаючыся ў мінулае, папраўляе памылкі.

Гавораць удзельнікі кінапрагляду:

— Мне здалося самым важным у гэтым фільме стасункі між людзьмі і наколькі важна, калі ў тваім жыцці ёсць правільныя людзі.

— Фільм пра жыццё, пра каханне. Пра тое, што трэба цанаваць кожнае імгненне гэтага жыццё. Галоўны герой можа вяртацца на колькі часу назад. Калі б тое, маглі б зрабіць беларусы, у 2020 годзе было б, вядома, інакш.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле ўдзельнікаў кінапрагляду, фантастыка натуральна ўпісваецца ў быт грамадства. Таму 2 гадзіны прагляду фільма на беларускай мове ўспрымаюцца на адным дыханні.

Беларускае Радыё Рацыя