BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся першы сольны канцэрт Niczos і Sw@da

Niczos – артыстка з беларускага Падляшша, якая спявала аўтэнтычныя народныя песні ў гуртах “Жэмэрва” і “Гайда-Банда”. Падчас выступаў з саўнд-прадзюсарам калумбійскага паходжання Sw@da яна міксуе фолк, рэп-чытку і хіп-хоп.

“Канцэрт у Варшаве – для нас сапраўды важная падзея”, – распавялі музыкі.

Шмат часу рыхтаваліся да гэтага канцэрту. Для нас гэта вельмі важны канцэрт. Першы сольны, які можам цяпер зайграць у Варшаве. Мне здаецца, што мы пачынаем нашу дарогу з гэтым праектам. І таксама гэта вельмі важна, што можам паказаць гэтую музыку для беларусаў. Мы былі раней на фестывалі «Варушняк» і падумалі, што файна было б гэта прадоўжыць і больш паказаць беларусам гэтую музыку.

Былі новыя творы. Вельмі задаволены, што маглі паказаць іх першы раз.

Імпрэза адбылася ў клубе Scena Chmielna пры поўнай залі. Таксама канцэрт падтрымаў сваім выступам і DJ Kipah.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя