
Ён уключае серыю кароткаметражных дакументальных фільмаў пра вядомых беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў сталіцы Польшчы. «Адна са стужак была паказаная ўпершыню», – распавядае дырэктар установы Наталля Задзяркоўская.
— Гэта серыя, што расказвае пра Руфіну Базлову і ейную рэч, што яна падаравала музею. Гэта вышыванка, прысвечаная Алесю Пушкіну. Руфіна — адна з першых, хто падараваў музею рэчы. Я ўважаю, што гэта вельмі каштоўная рэч. Яна падаравала музею вышыванку сваю, яшчэ калі Алесь Пушкін быў жывы. Яна ў нас з 2021 году.
Сярод герояў іншых частак – Papa Bo Selektah, Іна Зайцава і Аляксандр Івулін.
Паказ фільмаў адбыўся пад адкрытым небам у Музеі Вольнай Беларусі. Падчас імпрэзы таксама прайшла тэматычная дыскусія і выступ Papa Bo Selektah.




Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя