Імпрэза прайшла на беларускай пляцоўцы Scena Chmielna.

Такія падзеі сталі для клубу ўжо традыцыйнымі. Гэтым жа разам імправізацыі атрымаліся цалкам інструментальнымі: на сцэне гралі гітарыст, акардэаніст і кахоншчык. Распавядае суарганізатар і ўдзельнік вечарыны, гітарыст Аляксей:
— Я не кажу, што гэта асноўны бэнд, няма асноўнага бэнду на джэме, але ж калі мы бачылі адно аднога, глядзелі ў вочы адно адному, адбываўся нейкі цуд: трэба запісваць, бо пэўныя тэмы мы больш не зайграем, на жаль — яны гучалі добра. І там цікавыя тэмы, але яны ўсе забыліся, бо калі тры гадзіны граеш, гэта ўсё такое.


Наступным разам імпрэза адбудзецца ў сераду, 7-га лютага. Уваход вольны.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






