BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся ўкраінскі дабрачынны фэст “Rozkolyada”

Сродкі, сабраныя на імпрэзе, будуць накіраваныя на падтрымку вайскоўцаў.

Арганізатарам падзеі выступіла грамадская ініцыятыва “Еўрамайдан-Варшава”. Распавядаюць музыкі: Раман Корбут і Romario Punch, – а таксама каардынатарка мерапрыемства Лілія.

Вядома, гэта, у першую чаргу, хваляванне, бо сёння вельмі эмацыйны дзень. Развязваюцца апошнія пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і квіткамі. Запрашаем яшчэ больш людзей, каб сабраць як мага больш сродкаў для нашых абаронцаў. Але, у асноўным, гэта вялікае натхненне і хваляванне. Так можна апісаць сённяшні дзень.

Канцэрт, дзе мы збіраем грошы на падтрымку Узброеных сіл Украіны, і гэта, напэўна, галоўная прычына, чаму я тут. Але гэта таксама цікавая традыцыя.

У нас вельмі шмат працы, таму хачу быць у моманце і яшчэ раз адчуць святочны настрой.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:


Акрамя выступаў артыстаў, гасцей падзеі чакаў і аўкцыён. Падзея адбылася ў клубе Hydrozagadka.

Беларускае Радыё Рацыя