Тэатральная студыя “Купалінка” зладзіла вечар, прысвечаны 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Да падзеі далучыліся не толькі ўдзельнікі ініцыятывы, але і спецыяльна запрошаныя госці, сярод якіх – Зміцер Бартосік і Алесь Дзянісаў.

Пра падтрыхтоўку да івэнту распавяла сукіраўніца “Купалінкі” Наталля Локіць:
– Самае складанае заўсёды – гэта рэпетыцыі і выбар. Таму што шмат часу прайшло на тое, каб выбраць вершы. Таму што пачынаеш гартаць вершы Караткевіча і ўжо разумееш, што ты закаханы ў кожны з іх, і тут трэба было не проста выбіраць, а выбіраць са шматлікіх вершаў нешта адно. І нешта раіць яшчэ дзецям. Потым гэта ўсё паставіць у сцэнар, каб яны ішлі адно за адным, каб яны падтрымлівалі, каб яны нарасталі і г.д. Вось гэта напэўна, было самае складанае. Але, напэўна. Мы зрабілі самае галоўнае – мы зрабілі тое, што дзеці закахаліся ў Караткевіча.
Імпрэза прайшла пры поўнай залі.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя




