BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся вялікі дабрачынны фэст «Завжди вільна»

Усе сабраныя сродкі пойдуць у падтрымку дзіцячым дамам, якія дапамагаюць пасля эвакуацыі з Украіны ў Польшчу.


«Гэтым разам да нас далучылася шмат файных артыстаў», – распавяла суарганізатарка падзеі, вакалістка гурту ІЗЗІ Анастасія Меншыкава:

— Мы робім «Завжди вільна» пяты раз. Гэта цалкам дабрачынны праект. І кожны раз мы хочам больш, хочам вышэй, хочам лепш. І ў нас выходзіць.

І нам вельмі прыемна, што артысты не адмаўляюцца. У нас няма артыстаў, якія адмаўляюцца, нашыя знаёмыя. Мы ўжо пішам буйным артыстам. Сёння гэта LAUD, які спецыяльна да нас прыехаў.

А для нас гэта паказнік, што мы ўсё робім правільна. Аналагаў праекту «Завжди вільна» ўвогуле ў Варшаве няма. Гэта, па-першае, дабрачыннасць, па-другое, культура.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Імпрэза адбылася ў клубе “Scena Chmielna”. Да яе далучыліся Romario Punch, MORPHOM, LAUD, а таксама гурты ALTER STATЕ, RVAŃ, Karlen&Co і ІЗЗІ.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя