BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся выступ дуэта Akvaleria & T-Trider

У Варшаве адбыўся выступ дуэта Akvaleria & T-Trider. У аснове праекту —пераасэнсаванне аўтэнтычных беларускіх песень праз сучаснае электроннае гучанне: Drum’n’Bass, Breakbeat і іншыя музычныя жанры. Для артыстаў гэты канцэрт стаў трэцім сумесным.

Akvaleria

Вакалістка Akvaleria (яна ж – Валерыя Новік) працягвае:

– Мы ўвогуле яшчэ практычна не выступалі. Рабілі песні анлайн і выкладалі іх на Spotify. І вось вырашылі, чаму нам не выступаць. Гэта крута, прыкольна. У нас музыка такая, што яе трэба слухаць, пад яе трэба танчыць. І тым больш хочацца, каб не толькі беларусы гэта пачулі, а можа выпадковыя людзі, якія проста прыходзяць у бар, палякі. Таксама хочацца, каб і яны пачулі беларускія народныя песні. І каб задумаліся: о, на якой гэта мове – расейскай, украінскай, беларускай?

Імпрэза прайшла на пляцоўцы Beer Station Praga. Сярод гасцей было нямала музыкаў, некаторыя нават далучыліся да імправізацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя