Беларуская фатографка і відэаографка Дар’я Каляда адзначыла свае народзіны адкрыццём выставы ў Варшаве. Імпрэза мае назву “Страчаная фотастужка”.

У яе ўвайшлі фотоздымкі Менска 2014 года, якія творца знайшла выпадкова. “Калі я гляджу на гэтыя кадры, я адчуваю дрыжыкі”, – распавяла Дар’я.
-Там засталіся вельмі блізкія людзі – мама, і іншыя, якія не змаглі прыехаць. І для мяне зараз гэта нейкая сувязь.
РР: У цябе сёння дзень народзінаў. Што для цябе значыць гэтае свята?
-Тут здорава. Таму што за мінулы год я была вельмі закахана. Я была на дне. Мяне выратавалі па сутнасці і псіхатэрапеўты, і блізкія сябры, і маё жаданне дапамагаць людзям, і “Петля пристрастия” – шыкоўны кліп мы выпусцілі. Дзякуй ім за тое, што далі мне магчымасць рэалізаваць сваю ідэю.
Выстава Дар’і будзе ладзіцца месяц у прасторы Mit Space.
Цалкам гутарка:





Беларускае Радыё Рацыя






