BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася мастацкая выстава Яраслава Кірвеля

У Варшаве адкрылася мастацкая выстава Яраслава Кірвеля. На ёй размешчаныя партрэты выбітных дзеячаў Беларусі – ад палітыкаў да музыкаў і акцёраў.

Пра тое, з чаго пачыналася падзея, прыгадаў Яраслаў:

– Першая праца ў цыкле «Дошка гонару» была створана ў лістападзе 2021 году, і гэта быў партрэт Мікіты Найдзенава, мы з ім пазнаёміліся і дамовіліся, я прыехаў з Гародні ў Менск за 30 рублёў. А для студэнта каледжа мастацтваў гэта было вельмі шмат. І я намаляваў гэты першы партрэт. Дзякуй вялікі Мікіце за давер. Ён быў штуршком на шляху да гэтага вялікага праекту.

Убачыць творы Яраслава можна да 1 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя