BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася выстава „Два твары мастацтва“

У Моладзевым Хабе (Беларускай прасторы «Робім разам») на Канстытуцыі, 6 адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў «Два твары мастацтва». Выявы ўражваюць і захапляюць, ёсць што паглядзець, гаворыць адміністратар Хаба і каардынатар выставы Вольга Пашковіч:

Выявы намаляваныя ў розных тэхніках моладдзю рознага веку і катэгорыі з Украіны і Беларусі. У нас ёсць працы падлеткаў 9–12 гадоў. Ёсць і больш дарослыя мастакі, якія прафесійна навучаюцца, якія займаюцца ў фундацыі „Zachod Wschod Wsparcie“.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выдатныя карціны створаныя пад кіраўніцтвам мастачкі Асі Балі, якая кіруе мастацкай студыяй ArtRoom пры фундацыі Zachod Wschod Wsparcie.

Выстава будзе дзейнічаць да 9 лютага. Выявы можна не толькі паглядзець, але і купіць.

Беларускае Радыё Рацыя