У Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе адкрылася выстава Кацярыны Еўдакімавай “The Elephant in the Room”, прысвечанай раману Сашы Філіпенкі “Слон”.

Падчас падзеі госці не толькі ўбачылі тэматычныя карціны, але і самі шукалі намаляваных флуарысцэнтнай фарбай жывёл. Пра стварэнне імпрэзы распавядае Кацярына Еўдакімава:
– Ніякага сакрэту тут няма, я прыходжу ў прастору, бачу белую сцяну, у мяне ў адной руцэ пэндзаль, у другой руцэ ў мяне фарба. А далей – гэта проста цуд. Некая шчарбінка на сцяне, і мне падаецца, што гэта вока, і я там дамалёўваю вуха, хобат, хобат уверх, хобат уніз. Ці якая-небудзь трэшчынка. І ўсё – мяне потым не спыніць.
Мне вельмі падабаецца, што фестываль кнігі, але ўключае ў сябе такія розныя накірункі. Вось тры тыдні таму ці месяц у межах “Прадмовы” я таксама прывозіла гэтую выстаўку, і быў паказаны спектакль “Сумны суп” па кнізе Вольгі Гапеевай.
Сярод гасцей вернісажу былі таксама музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея, мастак Яраслаў Кірвель і іншыя.
Імпрэза адбылася ў рамках фэсту інтэлектуальнай кнігі Pradmova.








Беларускае Радыё Рацыя





