BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася выстава “Kviecień” беларускага мастака Яраслава Кірвеля

“Яркі памаранчавы колер на фоне шэрага наваколля як знак, які вылучае пэўныя фігуры з шэрай рэчаіснасці. Гэты знак – памаранчавая камізэлька, якую далі акрэсленным людзям, каб вылучыць на фоне грамадства. Яны як кветкі пасярод бетону”, – распавядае творца. Дарэчы, раней выставу можна было ўбачыць і ў Познані.

Працягвае Яраслаў Кірвель:

-Я вырашыў не спыняцца на адным горадзе. І першы горад пасля Познані – гэта горад, дзе я жыву, Варшава. І гэтая выстава будзе адметная тым, што тут ёсць некалькі прац, якіх не было на выставе “Kviecień” у Познані.

Убачыць творы мастака можна ў галерэі “Septem of swords” у бары “Карма” (Aleja 3 Maja 5).

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя