
Выстава Паўла Севярынца “У сэрцы – Беларусь” адкрылася ў Варшаве. На вернісажы выступілі лідар Руху Салідарнасці Разам Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Яўген Дудкін, а таксама музычны сямейны калектыў Змітра Бартосіка.
Пра творы, прадстаўленыя на падзеі, распавяла арганізатарка выставы Таццяна Малашчанка:
– Гэта касцёлы, храмы Паўла Севярынца, якія ён намаляваў яшчэ ў 2020-2021 гг., партрэты сям’і, малюнкі для сына, партрэт бацькі, на наступны дзень, калі ён даведаўся пра смерць бацькі, і малюнак лецішча. Канешне збіралася не за адзін дзень, яно збіралася напрыканцы 2020-2021, колькі там лістоў прыходзіла. Мы збіраліся і апрацоўвалі. У электронным выглядзе яны дайшлі да нас.
Выстава працуе на пляцоўцы Witryna Domu Wschodniego (пляц Канстытуцыі, 6) да канца лютага.
















Беларускае Радыё Рацыя






