Выстава польскай мастачкі Веранікі Вжосэк “Рэтраўматызацыя” адкрылася ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. У экспазіцыі – творы розных жанраў: ад графікі да скульптуры.

“Гісторыя Польшчы і Беларусі мае нямала перакрыжаванняў”, – распавяла нашаму радыё дзяячка.
— Гэтая выстава ёсць дыялогам мінуласці і сучаснасці. Я звязвала палітычную сітуацыю ў Беларусі з мастацтвам новай фігурацыі ў Польшчы, якое ішло пасля сацыялістычнага рэалізму, і я таксама выкарыстоўвала шмат натхненняў з таго часу, з польскага мастацтва, і аб’яднала гэтую гісторыю. Назва выставы — «Рэтраўматызацыя», бо гэта перажыванне такой траўмы нанова. Гэты вопыт быў натхнёны спачатку Студзеньскім паўстаннем, потым сітуацыяй у Польшчы, потым сітуацыяй у Беларусі, і гэтая гісторыя паўтараецца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:






Імпрэза будзе ладзіцца да 8 снежня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя






