BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрываецца выстава ўкраінскай мастачкі Ірыны Кветкі

У Варшаве адкрываецца выстава ўкраінскай мастачкі Ірыны Кветкі. Падзея адбудзецца ў Galeria Młociny, залі фонду “Global team”.

Пра працы дзяячкі распавяла арт-куратарка імпрэзы Эльвіра Каралёва:

-Яе творчасць у асноўным пра Варшаву. У яе варшаўскія сюжэты ці ўвогуле Польшча. Я хацела б падкрэсліць, што ўкраінскія мастакі мне падабаюцца тым, што яны ўмеюць падладкоўвацца пад абставіны. Ніхто не адмяняў кан’юнктуру, рынак і ўменнне прадавацца. І мне падаецца, што ўкраінскія мастакі могуць падладкавацца пад запыты пакупнікоў.

Вернісаж выставы Ірыны Кветкі пройдзе сёння, у суботу, 12 красавіка, у 16:00.

“Мы плануем, што на пляцоўцы мы зможам ладзіць выставы беларускіх і украінскіх мастакоў на пастаяннай аснове”, – дадала Эльвіра Каралёва.

Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя