
Цудоўнае свята роднай мовы прайшло ў Беларускім Доме Варшавы. Святочная імпрэза арганізаваная нацыянальна-вызвольным рухам «Вольная Беларусь». Праз невялікую лекцыю Зянона Пазьняка, дыктоўку Галіны Пазьняк, чытанне вершаў у тым ліку палітвязняў і палітвязнямі, праз чытанне вершаў маленькімі беларусамі, праз песні на беларускай мове ўдзельнікі імпрэзы пабывалі ў чароўных гуках роднай мовы, гаворыць кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк:
— На пачатку было слова, і слова было ў бога, і слова было богам. Яно было ў бога на пачатку, і ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. І вось гэтыя простыя словы, якія напісаны ў Евангеллі, успрымаюцца духоўным розумам. Калі духоўны розум спіць, то цяжка зразумець, цяжка ўспрыняць.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Трэба адзначыць, што з дыктоўкай па тэксце Вацлава Ластоўскага удзельнікі імпрэзы справіліся на выдатна. За гэта ім былі ўручаны ў якасці прыза кнігі Аўгена Калубовіча «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства».







Беларускае Радыё Рацыя






