BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве беларус запусціў серыю караоке-імпрэз

У Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе клуб “Меламанія” запусціў серыю караоке-імпрэз. У праграме – не толькі выкананне кампазіцый, але і міні-трэнінгі.

Распавядае суарганізатар падзей Мікалай Рамановіч:

– Гэта незвычайнае караоке, гэта такія караоке-імпрэзы. Ідэя такога фармату ў мяне з’явілася разам з эксперткай па вакале Ганнай Дамброўскай, якая працуе тут ў хабе ў музычнай школе. Мы вырашылі, што гэта было б файна, змогуць не толькі беларусы прыходзіць. А беларусы патрабуюць свайго месца, каб сабрацца разам на такія вячоркі. Напачатку Ганна дае такі майстар-клас па працы з голасам.

Наступная імпрэза адбудзецца у суботу, 21 чэрвеня. Пачатак у 18:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя