BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве для беларусаў зладзяць тэматычны Новы год

Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna у ноч з 31 снежня на 1 студзеня. У праграме – конкурсы, выступ кавер-гурта G Ducks, фотазона і іншае. “Але важна ў нашай падзеі не толькі гэта”, — распавяла суарганізатарка імпрэзы Любоў Шыбаршына.

Галоўнае, на маю думку, будзе мажлівасць правесці Новы год са сваімі ж беларусамі. Бо, бадай што многія ўжо даволі даўно у эміграцыі і нібы маюць свае кампаніі, суполкі, усё адно людзям не стае камунікацыі. Фактычна, ідэя правесці Новы год у беларускім клубе, у цэнтры Варшавы, вельмі добрая, бо людзі змогуць знайсці новае знаёмства, змогуць адпачыць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мы хочам стварыць такое свята, каб беларусы на ім адчулі сябе, як дома”, — дадала суарганізатарка.

Беларускае Радыё Рацыя