
Беларускую гістарычную музыку цяпер можна пачуць у Варшаве на пляцоўцы Królewska Kawa.
“Нядаўна ў нас выступіў гурт Lity Taler, наперадзе – і іншыя падзеі”, – распавёў кіраўнік прасторы Алесь:
– Мы плануем, што 19-га траўня ў нас будзе выступаць гурт “Яварына”, а 26-га траўня мы чакаем выступ Яўгена Курыльчыка. Гэта найбліжэйшыя планы на гэты месяц. Верагодна, што мы будзем сустракацца з гуртом Lity Taler па нядзелях у наступныя месяцы. Павінны яшчэ знайсці кагосьці на вольныя даты.
Пры гэтым пляцоўка не абмяжоўваецца толькі гістарычнай музыкай, але і ладзіць іншыя падзеі.
Беларускае Радыё Рацыя