BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пачаўся літаратурны фестываль “Вершы на асфальце”

«Вершы на асфальце» ў памяць Міхася Стральцова — гэта паэтычная ініцыятыва, якая прысвечана духоўнай спадчыне беларускага паэта і празаіка. Яна аб’ядноўвае паэтаў, мастакоў і аматараў літаратуры, каб адзначыць значэнне Стральцова ў развіцці беларускай культуры. Гэта ўжо 15-ы фестываль імя Міхася Стральцова. І кожны раз ён быў розны, кажа арганізатар паэтычнага свята, сябра Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч.

Ціхан Чарнякевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў.
Ціхан Чарнякевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў.

– Сёлета мы вырашылі яшчэ дадаць больш нашаму патрону павагі і пагаварыць пра яго асобна. Мы гадзіну размаўлялі з Уладзімірам Арловым і з Уладзімірам Някляевым. Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў адны з нешматлікіх людзей цяпер у нас у дыяспары, якія яго памятаюць. Мы не раз рабілі такія мемарыяльныя часткі, прысвечаныя Стральцовы, у мінулыя гады, некалі чыталіся лекцыі пра яго, была гутарка з удавой Стральцова.

Паводле Ціхана Чарнякевіча, два чарговыя дні фестывалю – гэта не толькі ўспаміны пра Міхася Стральцова, але мноства сустрэч з паэтамі і іх творчасцю і магчымасцю набыць іх творы.

Цалкам матэрыял:

Ціхан Чарнякевіч
Ціхан Чарнякевіч
Ціхан Чарнякевіч
Ціхан Чарнякевіч

Беларускае Радыё Рацыя