Паніхіда адбылася ў праваслаўнай царкве Яна Клімака. Развітацца з лінгвістам прыйшлі родныя і вучні дзеяча.

“Спадар прафесар працягваў сваю дзейнасць да смерці”, – распавядае яго вучань, беларускі грамадзкі дзяяч у Польшчы Васіль Сегень:
– Ён да апошніх дзён быў актыўны. Яшчэ нейкія планы ствараў: што далей рабіць, якія кнігі выдаваць. Працаваў над слоўнікам прафесара Глінкі, які пакінуў толькі рукапісныя запісы. Так што са смуткам аддаём чалавека ў гэты, як кажуць, лепшы свет.
Нагадаем, Міхал Кандрацюк быў аўтарам шматлікіх кніг, даследчыкам і экспертам па дыялектах (беларускім, украінскім і балтыйскім), памежных мовах, а таксама паходжанні тапонімаў і прозвішчаў. Міхал Кандрацюк нарадзіўся ў Дубінах каля Гайнаўкі. Памёр ва ўзросце 91 года.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






