BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве паглядзелі фільм «Смеласць» Аляксея Палуяна

Беларусы Варшавы паглядзелі дакументальны фільм «Смеласць» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна.

Кінапаказ адбыўся ў Witrynе Domu Wschodniego. Фільм пра падзеі 2020 года, калі дзясяткі тысяч людзей выйшлі бараніць свой выбар падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Трагедыя краіны перадаецца праз трох акцёраў беларускага Свабоднага тэатра — Марыну, Паўла і Дзяніса. Яны становяцца сведкамі і ўдзельнікамі паслявыбарчых падзеяў у Беларусі.

Гаворыць Аляксей Палуян:

Фільм пра смеласць беларусаў, якія ў 2020 годзе пераадолелі свой страх. Кожны па-своему пераадольваў. Кожны не адразу, павольна. Але гэты працэс адбыўся. Я лічу, што гэты працэс ідзе, павольна, але ён ідзе. Гэта марафон. Мы зараз на шляху да нашай перамогі. Проста ён вельмі доўгі.

Фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» трапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы дакументальны фільм». Зараз стужка дэманструецца ў Еўропе. Закрыты паказ адбыўся нават у Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя